Хлебаробы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці актыўнымі тэмпамі кладуць у засекі тысячу за тысячай тон золата палёў. Усяго ў рэгіёне пад збожжавыя і зернебабовыя культуры адведзена амаль 30 тысяч гектараў і ўжо ўбрана 57 працэнтаў плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць у раёне ў гэтым годзе склала 31,2 цэнтнера з гектара. Адным з вядучых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Аршаншчыны з’яўляецца філіял «СГЦ «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі КХП», з перадавікамі якога мы знаёмімся сёння.
Філіял «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Задняпроўскі» Адкрытага акцыянернага таварыства «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў» на сёння асвоіў больш за 58 працэнтаў з запланаваных 5659 гектараў, адведзеных пад збожжавы клін. Ва ўмовах нялёгкага надвор’я, якое сёлета значна знізіла ўраджайнасць ва ўсім паўночным рэгіёне, аграрыі атрымліваюць 26,3 цэнтнера з гектара, ужо намалочана амаль сем тысяч тон хлебнага золата. Нягледзячы на тое, што гэтае жніво па намалоце значна адрозніваецца ад мінулага, перадавікі ў гаспадарцы застаюцца нязменнымі.
Застаць за адпачынкам Віктара Сямёнавіча Гарбачэўскага амаль немагчыма: кіроўца на МАЗе з ярка-аранжавымі бартамі стаяць на месцы не прывык. Яго машына пад надзейным кіраўніцтвам прафесіянала ўдала віруе па бяскрайніх залатых нівах, прымаючы ў камбайнаў налітае збожжа.
Кожны сезон мужчына выходзіць перадавіком, неаднойчы Гарбачэўскага ўшаноўвалі на абласных «Дажынках», аднак ён сваімі дасягненнямі хваліцца не любіць, расказвае, што ўсё атрымліваецца нечакана. «Мая задача простая — акуратна перавезці збожжа ў зернясховішча. А вось наколькі многа яго будзе, парадуе ўраджайнасць і надвор’е — гэта справа выпадковая. Галоўнае — працаваць сумленна, тады і вынікі будуць», — дзеліцца кіроўца.
За высокімі дасягненнямі сталых калег у філіяле паспявае і маладое пакаленне. Маладзёжныя экіпажы бяруць пакуль што тысячныя вяршыні, сярод іх — малады перадавік Вадзім Лабуцін. Ён ужо каторы год атрымлівае новую тысячную зорачку на лабавое шкло айчыннага камбайна Palesse, на якім працуе чацвёрты сезон.
Вадзім пайшоў у сельскую гаспадарку не па дынастыі, а сам, па асабістым жаданні — хлопец з дзяцінства марыў працаваць на камбайне. Ён першы ў сям’і, хто абраў для сябе гэту нялёгкую прафесію. Пасля школы атрымаў спецыяльнасць у Дубровенскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы і ўжо амаль 10 гадоў шчыруе ў «Задняпроўскім».
Гэтае жніво шостае ў прафесійнай біяграфіі Вадзіма, практычна кожны год ён стабільна намалочвае тысячу тон, а вось планку ў дзве тысячы пакуль узяць не змог — максімальна рабіў 1700, але ўсё яшчэ наперадзе, тым больш што сіл і запалу ў маладога хлопца хапае. Падтрымлівае і натхняе камбайнера не толькі дома, але і на працы жонка Марыя, якая таксама працуе ў філіяле.
За высокімі дасягненнямі сталых калег у філіяле паспявае і маладое пакаленне. Маладзёжныя экіпажы бяруць пакуль што тысячныя вяршыні, сярод іх — малады перадавік Вадзім Лабуцін. Ён ужо каторы год атрымлівае новую тысячную зорачку на лабавое шкло айчыннага камбайна Palesse, на якім працуе чацвёрты сезон.
Вадзім пайшоў у сельскую гаспадарку не па дынастыі, а сам, па асабістым жаданні — хлопец з дзяцінства марыў працаваць на камбайне. Ён першы ў сям’і, хто абраў для сябе гэту нялёгкую прафесію. Пасля школы атрымаў спецыяльнасць у Дубровенскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы і ўжо амаль 10 гадоў шчыруе ў «Задняпроўскім». Гэтае жніво шостае ў прафесійнай біяграфіі Вадзіма, практычна кожны год ён стабільна намалочвае тысячу тон, а вось планку ў дзве тысячы пакуль узяць не змог — максімальна рабіў 1700, але ўсё яшчэ наперадзе, тым больш што сіл і запалу ў маладога хлопца хапае. Падтрымлівае і натхняе камбайнера не толькі дома, але і на працы жонка Марыя, якая таксама працуе ў філіяле.
Павіншаваць перадавікоў з новымі ў гэтым сезоне хлебнымі вяршынямі акурат на полі прыехалі прафсаюзны лідар аграрыяў раёна Вольга Нікіценкава, намеснік генеральнага дырэктара па арганізацыйна-кадравай, ідэалагічнай рабоце і рэжыме ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат» Ніна Карпалава і прадстаўнікі філіяла «СГЦ «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі КХП».
— Сваёй штодзённай нястомнай працай вы забяспечваеце харчовую бяспеку нашай краіны. Прафесія хлебароба — адна з самых пачэсных і цяжкіх, шчыры вам дзякуй за стараннасць і адданасць прафесіі. Хочацца пажадаць вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых працоўных перамог, — звярнуліся да аграрыяў Вольга Нікіценкава і Ніна Карпалава, уручыўшы падарункі.
Аляксандра ГВОЗДЗЕВА
Фота аўтара