1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
поиск
Белорусский профессиональный союз работников агропромышленного комплекса
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 203-87-47
Электронные обращения граждан и юрлиц
Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Опрос

Какие мероприятия, по вашему мнению, могут повысить авторитет профсоюзной организации и привлечь новых членов профсоюза?

  • Работа по заключению коллективного договора
    29.93% (135)
  • Проведение праздничных, культурно-массовых и физкультурно-оздоровительных мероприятий
    13.08% (59)
  • Общественный контроль за безопасностью условий труда и правовая поддержка членов профсоюза
    41.93% (144)
  • Другое
    15.06% (144)

Акцыя “Наш жывёлавод” крочыць па краіне.

13 февраля 2020

Акцыя “Наш жывёлавод”, абвешчаная Беларускім рэспубліканскім камітэтам прафсаюза работнікаў АПК, ужо каторы год крочыць па краіне, дапамагае ўшанаваць працу рупліўцаў жывёлагадоўчай галіны.

Традыцыйныя сустрэчы прафсаюзнага актыву, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый з жывёлаводамі на працоўных месцах даюць магчымасць пабудаваць давяральны дыялог з людзьмі, даведацца аб праблемах, што хвалююць рупліўцаў ферм, па магчымасці аказаць ім дапамогу.
Так, падчас сустрэч з працаўнікамі галіны выяўляюцца вострыя праблемы, што хвалююць людзей. Таксама даследуюцца  ўмовы працы і вытворчых памяшканняў малочнатаварных ферм і комплексаў.
Днямі старшыня Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук разам з прафкамам Васільчук А.В. і дырэктарам ААТ “Мацеевічы” Кавальчыкам М.І. завіталі на малочна-таварную ферму “Карды”. Зусім нядаўна гэтая ферма атрымала новае жыццё, дзякуючы пабудаваным жывёлагадоўчым памяшканням з сучасным даільным блокам. Тут таксама створаны выдатныя ўмовы для працаўнікоў – ёсць душавыя і санвузлы, раздзявальні, гарачая вада, пакоі для адпачынку і прыёму ежы, гаспадарка набыла пральную машынку. На ферме створаны ўсе ўмовы, каб атрымліваць прадукцыю самага вышэйшага гатунку. А каб можна было за кубачкам чаю святкаваць вытворчыя перамогі і уласныя падзеі райкам прафсаюза і пярвічка вырашылі  падарыць калектыву мікрахвалевую печ, чайны набор і электрачайнік.