1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
поиск
Белорусский профессиональный союз работников агропромышленного комплекса
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 203-87-47
Электронные обращения граждан и юрлиц
Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Опрос

Какие мероприятия, по вашему мнению, могут повысить авторитет профсоюзной организации и привлечь новых членов профсоюза?

  • Работа по заключению коллективного договора
    29.93% (135)
  • Проведение праздничных, культурно-массовых и физкультурно-оздоровительных мероприятий
    13.08% (59)
  • Общественный контроль за безопасностью условий труда и правовая поддержка членов профсоюза
    41.93% (144)
  • Другое
    15.06% (144)

Прафсаюзная акцыя

31 января 2020

На гэты раз старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Бода, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ілья Змачынскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел наведалі малочнатаварную ферму «Баркі» ААТ «Халопенічы».

Падчас сустрэчы Міхаіл Бода адразу нагадаў, што такая акцыя ініцыіравана Рэспубліканскім камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і праходзіць ужо чацвёрты год.
– Прафсаюзныя актывісты наведваюць жывёлагадоўчыя фермы, праводзяць маніторынг умоў працы работнікаў, ушаноўваюць перадавікоў вытворчасці, – працягваў абласны прафсаюзны лідар. – І мне хацелася б пачуць, як вы працуеце, як праходзяць вашы будні, ці створаны ўмовы для адпачынку.
Тэхнік-асемянатар Кацярына Цыбульская адзначыла, што на малочнатаварнай ферме «Баркі» працуюць 13 чалавек. Калектыў зла¬джаны, кожны работнік ведае і выконвае свае непасрэдныя абавязкі, пры неабходнасці прыходзяць адзін аднаму на дапамогу. На ферме ўтрымліваецца 160 галоў дойнага статку, а таксама цяляты. Надоі цяпер невысокія – у сярэднім па 10 кілаграмаў на карову ў суткі, але гэта больш, чым надойвалі летась. Кацярына Цыбульская падрабязна расказала аб рацыёне кармлення навацельных кароў, аб тым, што ў аператараў машыннага даення кароў два выхадныя дні, бо працуе падменная даярка, неблагая і зарплата – ад 620 да 790 рублёў, і выплочваецца яна своечасова. Пэўны час, калі бурылі шчыліну, былі праблемы з вадой, але зараз ёсць і гарачая вада, і халодная. Пагутарыўшы аб надзённых справах, Міхаіл Бода акцэнтаваў увагу на тым, што людзям трэба заўсёды выказваць падзяку за іх працу, за адданасць прафесіі, за нераўнадушныя адносіны да выканання ўскладзеных на іх абавязкаў. І дадаў:
– Канечне, хацелася б, каб рэзультаты былі лепшымі, але ж па ўсім бачна, што кожны з вас шмат гадоў і добрасумленна працуе ў жывёлагадоўлі. Мае пажаданні, каб вы і надалей працавалі плённа, з поўнай самааддачай, а мы, у сваю чаргу, будзем узнімаць вам настрой добрым словам і матэрыяльнай падтрымкай.
Падзячныя пісьмы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК і ўшанаванні ў гэты дзень прымалі аператары машыннага даення кароў Ніна Казлова і Людміла Пыжык, лабарант хіміка-бактэрыялагічнага аналізу Ганна Глінчык і тэхнік-асемянатар Кацярына Цыбульская. Аператар машыннага даення кароў Люся Кляшчонак, жывёлавод Міхаіл Мядзелец і слесар Аляксей Цвіль атрымалі падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Разам са словамі ўдзячнасці ўсяму калектыву былі ўручаны прысмакі для чаяпіцця.
Пасля ўшанавання госці падоўжылі знаёмства з жывёлаводамі і іх умовамі працы, а напрыканцы сустрэчы падкрэслілі, што агульны поспех дасягаецца толькі стараннасцю і адказнасцю ўсіх і кожнага.